“Беларусь памятае. Памятае кожнага”

8 мая сярэдняя школа № 10 г. Барысава далучылася да рэспубліканскай акцыі памяці Вялікай Перамогі “Беларусь памятае. Памятае кожнага” . Так, настаўнікі школы наведалі Елісееўскія могілкі і ўсклалі кветкі да помніка Сакаловай Валянціны Іванаўны, якая ў гады Вялікай Айчыннай вайны была сувязной падпольнай партызанскай брыгады “Дзядзя Коля”.

14-гадовая дзяўчынка Валя дастаўляла сакрэтныя дакументы ў Мінск, дапамагала параненым, ратавала палонных. Яна ўзнагароджана Ордэнам Чырвонай зоркі, медалямі “За адвагу”, “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” І ступені, “За перамогу над Германіяй” .
Асаблівы гонар у нас выклікае той факт, што пасля вайны Валянціна Іванаўна 33 гады жыцця прысвяціла працы ў нашай школе і самааддана дарыла цеплыню свайго сэрца дзецям, вучыла іх чытаць, пісаць, а таксама любіць жыццё, любіць сваю Радзіму.
Валянціна Іванаўна пайшла з жыцця 1 ліпеня 2010 года, у год 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, і была пахавана на Елісееўскіх могілках нашага горада . Так сталася, што ў легендарнай піянеркі-падпольшчыцы не засталося родных, якія маглі б даглядаць яе магілу. Таму чатыры гады назад вучні нашай школы , іх бацькі і класны кіраўнік (на той момант гэта была Сярмяжка Валянціна Фрэдзьеўна) вырашылі ўзяць гэты абавязак на сябе. Зараз справай па ўладкаванні месца пахавання Валянціны Іванаўны займаюцца вучні 8 “Б” класа разам з класным кіраўніком Красічэнка Ірынай Анатольеўнай.

Не аставілі мы без увагі і Брацкія могілкі па вуліцы 8 сакавіка, дзе пахаваны 325 воінаў, якія загінулі летам 1944 года ў баях пры вызваленні нашага горада; Брацкія могілкі па вуліцы Чапаева. Тут пахаваны 10 тысяч ваеннапалонных Барысаўскага канцлагера.
Таксама многія з нас, настаўнікаў, у гэтыя дні святкавання 75-гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў абавязкова наведаюць могілкі сваіх бабуль і дзядуль, родных і блізкіх, якіх дакранулася Вялікая Айчынная вайна.
Наш абавязак сёння – памятаць пра неацэнны подзвіг кожнага ўдзельніка вайны. І перадаць гэтую памяць нашчадкам. Дзякуй Вам, воіны-пераможцы!

Фотоотчёт можно увидеть ⇒ здесь

А.В.Камісарава

Добавить комментарий