Падарожжа па краіне беларусаў

Напярэданні Дня роднай мовы сярод вучняў 7-ых класаў прайшоў турнір знаўцаў “Падарожжа па краіне беларусаў”. Мерапрыемства праходіла ў выглядзе марскога падарожжа на караблях. А чаму б і не? Было ж некалі на Беларусі мора Герадота. У кожнага з удзельнікаў была свая пасада: капітан, лоцман, боцман, кок, матрос, а таксама пасажыры карабля.
З прапанованых літар каманды назвалі свае караблі – “Мара”, “Гарызонт”, “Ветразь”. На шляху ў падарожнікаў узнікалі нечаканасці – шторм, сустрэча з піратамі. Але веды культуры, быту, гісторыі сваёй краіны і, ў першую чаргу, – сваёй роднай мовы – дазволілі экіпажам карабля годна справіцца з усімі цяжкасцямі, а таксама наведаць воставы: “Лінгвістычны”, “Фальклорна-этнаграфічны”, “Літаратурны”, “Энцыклапедычны”, “Творчы”. Наведаўшы востраў “Творчы”, ўдзельнікі гульні паказалі свае здольнасці – чыталі вершы, загадвалі складзеныя імі рэбусы.
У якасці кампетэнтнага журы выступілі вучаніцы 10 класа Сацук Аляксандра і Сацукевіч Дар’я.
Па вынікам перамогу атрымаў экіпаж “Мара” (7 “Б” клас).
Праз усё мерапрыемства праходзіла думка аб тым, што нельга быць годным грамадзянінам сваёй Айчыны, не цікавячыся культурнай, гістарычнай спадчынай, не імкнуўшыся дасканала вывучаць сваю родную мову.

Фотоотчёт можно посмотреть ⇒ здесь

Добавить комментарий