Свята птушак – Саракі

Вучні 1 “В” класа СШ № 10 г.Барысава разам з бацькамі адзначылі свята птушак Саракі, якое адзначаецца на Беларусі 22 сакавіка, і даведаліся пра традыцыі яго святкаваня.

Меркавалася, што вясна паволі ўступае ў свае правы і дадому вяртаецца 40 выраяў. На Саракі сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для яго будавання 40 пруткоў. Удзельнікі нашага свята выпяклі з цеста 40 піражкоў у выглядзе птушак. З гэтымі печанамі птушачкамі мы выйшлі на школьны двор і спявалі веснавыя песні:

Жавароначкі, прыляціце,
Цёпла лецейка прынясіце,
А зімачку прыбярыце,
Бо зімачка надаела,
Нам хлебушак пераела.

Выкананне падобнага абраду мела сваёй мэтай наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сну ўсю жывую прыроду і яшчэ пільней углядзецца высока ў неба: ці не ляцяць там нашыя сябры – птушкі.
На Саракі працягваюць Гукаць вясну. Мы знайшлі высокае месца на двары школы і, сабраўшыся разам, гукалі, прызывалі вясну словамі, прамаўлялі вяснянкі: “Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..”

Фігуркі птушак з паперы, якія зрабілі на ўроку працы, мы падкідвалі ўгару, сочачы за тым, каб “птушачка” падлятала найвышэй. Так раней варажылі на здароў’е. Чым вышэй птушка падляціць, тым здаравейшы будзеш напрацягу года. А потым папяровый птушкі мы прыстасавалі на галінках школьных дрэў. Можа птушкі, якія вяртаюцца з выраю, іх заўважаць і паселяцца на нашым школьным двары. Бо птушкі – лепшыя памочнікі чалавека ў барацьбе са шкоднымі насякомымі.Прысутнічым на нашым свяце спадабаўся вось такі спосаб паваражыць на лёс. Пры выпяканні булачак раней у сырое цеста ўкладалі:
пярсцёнак — да вяселля;
цвік — да журбы;
манету — да дабрабыту;
ключ — да новай хаты;
гузік — да новай вопраткі.
Булачкі з сакрэтам мы вырашылі прыгатаваць дома разам з матулямі, пачаставацца і паназіраць: ці здейсняцца прыкметы?

Фотоотчёт можно увидеть ⇒ здесь

Класны кіраўнік 1 “В” класа Філіпчук Ю.В.

Добавить комментарий