Паэтычныя галасы роднага краю

Як вядома, 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды 23 лютага ў ДУА “Сярэдняя школа №10 г.Барысава” прайшла літаратурная гасцёўня “Барысаўшчына літаратурная”, якая стала значнай падзеяй мінулага тыдня для вучняў, настаўнікаў школы, горада і раёна. Гасцям выпаў гонар сустрэцца і пагутарыць са знакамітай барысаўскай пісьменніцай Лёляй Уладзіміраўнай Багдановіч, якая з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, узначальвае Барысаўскае літаратурнае аб’яднанне «Натхненне».
Лёля Уладзіміраўна — аўтар паэтычных зборнікаў «Зорны кошык», «Вясёлкавы масток». Сустрэча прайшла ў фармаце  круглага  літаратурнага  стала. Старшакласнікі  чыталі  вершы  Лёлі Уладзіміраўны, слухалі вершы ў яе выкананні, задавалі  пытанні  пра  жыццё, сям’ю  і  творчыя  планы  пісьменніцы. Усё гэта дапоўніў вельмі цікавы фільм пра творчую і жыццёвую біяграфію, створаны творчым калектывам вучняў і настаўнікаў Гімназіі №1 г.Барысава. А потым пачалося сапраўды свята з песнямі ў выкананні паэтэсы, загадкамі, казкамі.
Гэтая творчая сустрэча стала для ўсіх нас сапраўдным літаратурным святам, якое было прасякнута дабрынёй і шчырасцю душы Лёлі Багдановіч, святлом яе паэтычнага таленту. Трэба спадзявацца, што такое свята запомніцца ўсім надоўга.

Фотоотчёт можно посмотреть ⇒ здесь

І.А.Мельнік,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 10 г.Барысава”

Добавить комментарий