Праект “Ад народных вытокаў праз творчасць – у будучыню”

ПРАЕКТ “АД НАРОДНЫХ ВЫТОКАЎ ПРАЗ ТВОРЧАСЦЬ – У БУДУЧЫНЮ”

Інфармацыйная характарыстыка праекта
Актуальнасць. Адной з важнейшых  задач сучаснай школы з’яўляецца выхаванне высокай духоўнасці, маральнасці асобы, гатоўнасці авалодаць культурнымі агульначалавечымі дасягненнямі, а таксама развіццё здольнасці захоўваць і творча памнажаць нацыянальную спадчыну.  Краязнаўчая і этнаграфічная дзейнасць даюць магчымасць навучэнцам глыбей пазнёміцца з родным краем, мінулым сваёй краіны, пачынаючы з малой радзімы, далучыцца да культурных, духоўна-маральных, працоўных традыцый нашага народа. З дапамогай вывучэння прадметаў народнага побыту, святаў беларускага народнага календара фарміруецца сістэма ўяўленняў і поглядаў асобы, з’яўляецца ўнутраная патрэба ў спазнанні гісторыі сваўго роду, сям’і. народа, прадаўжэнні культурных і працоўных  традыцый беларусаў.
Праблемная сітуацыя. З кожным годам усё менш становіцца носьбітаў вясковай беларускай культуры, знікаюць традыцыі і прадметы побыту, якія былі звыклыя для беларусаў яшчэ не так даўно, у сярэдзіне XX стагоддзя. Праца па захаванні матэрыяльных  і духоўных нацыянальных каштоўнасцей даўніны вядзецца,але неабходнасць удзелу ў такой працы маладых відавочная. Традыцыйная культура, як правіла, успрымаецца маладым пакаленнем у лепшым выпадку як музейная, у горшым – як далёкая ад сённяшняга жыцця, малапрывабная і непатрэбная рэальнасць. Зварот да фальклору, аўтэнтычных каранёў з дапамогай сучасных тэхналогій мяняе падобны погляд на мінулае і нацыянальныя традыцыі: жывая спадчына набывае новыя сэнсы, гаворыць пра сябе на мове, зразумелай пакаленню электроннай культуры.
Мэта: фарміраванне духоўнага свету асобы, патрыятычных пачуццяў на аснове ведаў пра гістарычнае мінулае, традыцыйную культурную спадчыну беларускага народа.
Задачы:
• збіраць і папулярызаваць калекцыю прадметаў школьнага цэнтра традыцыйнай культуры, якія характарызуюць культуру і побыт, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад беларускага народа;
• з дапамогай сучасных тэхналогій даць вучням  магчымасць убачыць нацыянальныя звычаі і традыцыі ў нечаканым ракурсе, звярнуць увагу вучняў на той пласт культуры і нацыянальнай самасвядомасці, які існуе побач з імі;
• стварыць умовы для прадаўжэння навучэнцамі культурных і працоўных традыцый продкаў;
• спрыяць выпрацоўцы ў вучняў уменняў пераўвасабляць фальклорны матэряыл у сцэнічную дзею;
• садзейнічаць выхаванню культуры маўлення па-беларуску.

Тып праекта:
• па форме арганізацыі: групавы;
• паводле дамінантнага віду дзейнасці: даследчы;
• па сферы прымянення вынікаў: гісторыка-краязнаўчы; тэатральны;
• па шырыні ахопу зместу: міжпрадметны (беларуская мова, беларуская літаратура, гісторыя Беларусі);
• па часе: 1 год;
• па рэжыме працы: урокі, пазаўрочны час;
• па складдзе ўдзельнікаў: вучні, педагогі, бацькі.
Метады і формы працы: прымяненне дыягнастычных методык, групавая сасмастойная работа, дыскусіі, ролевае прайграванне, гутаркі, даследаванне, супастаўленне і аналіз.
Прагназуемы вынік. Вывучэнне краязнаўства, этнаграфіі, прадметаў працы і побыту, культурных традыцый беларускага народа, праца над лексікай беларускай мовы мае важнае значэнне для фарміравання самасвядомасці асобы, яе маральных асноў, патрыятычных пачуццяў. Праца над праблемай праекта служыць развіццю разумовай дзейнасці вучняў, звязнага, лагічна пабудаванага маўлення, узбагачае лексічны запас мовы вучняў, развівае іх камунікатыўныя здольнасці, уцягвае навучэнцаў у даследчую і творчую дзейнасць.