“Сюрпрыз для матулі” ад вучняў 5 “А” класа

Мама… Матуля… Колькі пяшчоты і цеплыні ў гэтым маленькім слове! Колькі ўпэўненасці ў тым, што побач з табой ёсць чалавек, які заўсёды падтрымае і дапаможа. Колькі надзеі на тое, што ўсё атрымаецца і будзе добра, а лёс складзецца найлепшым чынам!
Мама – гэта самае ПЕРШАЕ слова! Мама – гэта самае ДОБРАЕ слова! Мама – гэта самае ГУЧНАЕ слова!
Сярод штодзённых турбот і людскога тлуму наша сэрца сцішваецца побач з матулей, адчувае сябе ўпэўнена пад яе аховай. Ніколі не будзе адгукацца на спакусу зла душа таго чалавека, які атрымаў сапраўдную любоў ад сваёй матулі. Нашым мамам неабходна любоў дзяцей. Яны павінны ведаць, што мы думаем пра іх штохвілінна.

Вось і мы, вучні 5 А класа, напярэдадні цудоўнага Дня матулі і праваслоўнага свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы вырашылі яшчэ раз выказаць словы ўдзячнасці сваім матулям. З гэтай нагоды мы прынялі ўдзел у майстар-классе “Сюрпрыз для матулі” – сваімі ўласнымі рукамі расфарбавалі імбірны пернік для сваіх самых любімых, непаўторных, адзіных. Дзеці з вялікім захапленнем узяліся за справу. Кожны з іх уклаў у гэтае маленькае сардэчка сваю вялікую любоў да матулі!

 

Фотоотчёт можно увидеть ⇒ здесь

Добавить комментарий